26 снежня 2024, Чацвер, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым Лукашэнкі просіць у Еўразвяза фінансавай дапамогі

27

Міністэрства фінансаў Беларусі звярнулася да Еўрапейскага Звяза з просьбай аб выдачы крэдыту.

Пра гэта распавёў «Інтэрфаксу» кіраўнік Мінфіна РБ Андрэй Харкавец.

«Пакуль мы накіравалі зварот і чакаем адпаведнай рэакцыі. Думаю, у найбліжэйшыя 10 дзён будуць вынікі папярэдняга разгляду нашага звароту і першая рэакцыя», - адзначыў кіраўнік беларускага Мінфіна.

Паводле словаў А.Харкаўца, «у Еўразвязе ёсць механізмы макраэканамічнага фінансавання». «Гаворка ідзе пра тое, каб разглядаць сумы на ўзроўні 2/3 фінансавання, якога не стае», - сказаў міністр фінансаў.

А.Харковец таксама заявіў, што беларускі бок пакуль не абмяркоўвае з расейскімі калегамі пытанне пра вылучэнне Беларусі крэдыту ў памеры $500 млн.

«Пакуль мы не абмяркоўваем гэтае пытанне, дачакаемся рэакцыі МВФ, які пацвердзіць правільнасць нашай палітыкі. Гэта тое, з чым мы можам прыйсці на перамовы з расейскімі калегамі», - заявіў кіраўнік Мінфіна Беларусі.

Ён таксама дадаў, што раней расейскі бок заяўляў, што «хацеў бы дачакацца агляду місіі МВФ».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках