За апошнія два дні даляр на біржы падаражэў на 15 рублёў
2- 23.06.2009, 12:04
Па выніках таргоў замежнымі валютамі 23 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША склаў 2854 рубля.
Як паведамляе АФН, даляр падаражэў на 7 рублёў. Нагадаем, што 22 чэрвеня курс даляра на біржы вырас на 8 рублёў.
Еўра вырас на 19 рублёў і склаў 3966 рублёў, курс расейскага рубля знізіўся на 0,75 рубля і склаў 90.38 беларускага рубля.
З моманту праведзенай 2 студзеня адзінамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра ўпаў на 7,70%, да еўра – на 7,12%, да расейскага рубля – на 0,24%.