29 снежня 2024, Нядзеля, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чавес заклікаў свет паважаць «трыўмф» Ахмадзінежада на выбарах (Фота)

1

Свет павінен паважаць Іран і «трыўмфальную» перамогу дзеючага прэзідэнта краіны Махмуда Ахмадзінежада на прэзідэнцкіх выбарах, заявіў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес.

«Мы заклікаем свет паважаць Іран, таму што ёсць спробы падарваць трываласць іранскай рэвалюцыі», - цытуе агенцтва «Франс Прэс» словы Чавеса, якія ён вымавіў у эфіры сваёй штотыднёвай тэлепраграмы.

Дэманстрацыі апазіцыянераў пачаліся ў Тэгеране больш за тыдзень таму, пасля абвяшчэння вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў краіне 12 чэрвеня, па выніках якіх Ахмадзінежад набраў 62,63% галасоў, ягоны асноўны супернік Мір Хасейн Мусаві - 33,75% галасоў. Мусаві яшчэ да абвяшчэння афіцыйных вынікаў заявіў аб сваёй перамозе, а пазней абвінаваціў улады ў падтасоўцы вынікаў галасавання.

Акцыі пратэсту ў іранскай сталіцы працягваюцца дагэтуль, ахвярамі жорсткага разгону паліцыяй дэманстрацый, па розных дадзеных, сталі ад 13 да 19 чалавек. Шматлікія краіны Захаду ўжо раскрытыкавалі дзеянні ўлад і заклікалі паважаць правы свайго народа.

«Трыўмф Ахмадзінежада безумоўны. Яны спрабуюць запляміць ягоны трыўмф і з дапамогай гэтага прыслабіць урад і ісламскую рэвалюцыю. Я ведаю, што ў іх гэта не атрымаецца», - сказаў Чавес.

Акрамя таго, міністэрства замежных спраў Венесуэлы апублікавала заяву, у якой рэзка крытыкуе «жорсткую і неабгрунтаваную кампанію звонку, якая дыскрэдытуе» іранскага прэзідэнта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках