24 лiстапада 2024, Нядзеля, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адміністрацыя Лукашэнка абвінавачвае Расею ў рэйдэрстве і замаху на суверэнітэт

39

Беларускія чыноўнікі асцерагаюцца, што мір у «малочнай вайне» з Расеяй можа стаць кароткім перамір'ем.

У мінулую сераду кароткатэрміновая малочная вайна скончылася падпісаннем пагаднення аб адмене забароны на малако, пасля чаго Беларусь зняла мытныя пасты на мяжы з РФ. Аднак, Менск асцярожны ў аптымістычнай ацэнцы сітуацыі, піша Reuters.

«Прынятыя тыя ўмовы, пра якія мы першапачаткова казалі. Прынамсі, афіцыйна цяпер можна сцвярджаць, што працэс урэгулявання пачаўся... Мы вельмі спадзяемся, што гэтая складаная сітуацыя на шляху да поўнага ўрэгулявання», - сказала першая намесніца старшыні адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Пяткевіч.

Кажучы пра саму малочную вайну, яна адзначыла, што рашэнне пра забарону на ўвоз у РФ беларускіх малочных прадуктаў стала нечаканым для Менска.

«Ніякага афіцыйнага апавяшчэння ад Расспажыўнагляда Беларусь не атрымлівала, даведаўшыся пра ўсё са СМІ», - сказаў Пяткевіч.

Ёй прыйшлося тлумачыцца і за асобныя публікацыі ў афіцыйнай беларускай прэсе.

«Малако мы не вылівалі — нешта пайшло на перапрацоўку, нешта на падкорм, сыры пайшлі на захаванне», - патлумачыла яна.

«Як такой страты няма, але ёсць недаатрыманы прыбытак. У гандлёвых войнах пераможцаў не бывае», - рэзюмавала Пяткевіч.

Днямі стала вядома пра патрабаванне Газпрама пагасіць доўг у $230 мільёнаў за пастаўкі газу ў студзені-красавіку, які ўзнік з-за таго, што Беларусь аплачвала газ па сярэднегадавым, а не кантрактным кошце.

У Менску назвалі гэтае патрабаванне парушэннем джэнтльменскага пагаднення.

«Падчас перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Расеі былі дасягнутыя вусныя дамоўленасці пра сістэму аплаты, калі было сказана, што мы на працягу года плацім за газ сярэднегадовы кошт. Мы зыходзілі з гэтай дамоўленасці», - сказала Пяткевіч.

Афіцыйны Менск не ўпэўнены, што на гэтым канфлікты з саюзнікам скончацца.

«Усё гэта (гандлёвыя канфлікты) толькі не вельмі элегантныя спробы зрабіць па сутнасці рэйдэрскія захопы беларускіх эканамічных актываў з тым, каб на гэтай аснове, пазбавіўшы Беларусь эканамічнага суверэнітэту, абрынуўшы прамысловасць, адабраць і палітычны», - сказала Reuters крыніца, блізкая да адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

У разгар малочнай спрэчкі Лукашэнка даручыў Савету бяспекі скласці спіс магчымых «акцыяў па прычыненні эканамічнай шкоды Беларусі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках