27 лiстапада 2024, Серада, 7:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцу не далі засудзіць «Советскую Белоруссию» і Ксенафонта Суперфасфатава

7

Менскі гарадскі суд адмовіў праваабаронцу Алегу Воўчаку ў задавальненні скаргі на рашэнне Савецкага суду Менска.

Як вядома, 15 траўня гэты суд адмовіў праваабаронцу ў пазове аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі да органа адміністрацыі прэзідэнта – газеты «Советская Белоруссия».

Алег Воўчак дамагаецца прызнаць звесткамі, якія ганьбяць, растыражаванае «СБ», і спагнаць з рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» на сваю карысць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 70 000 000 (семдзесят мільёнаў) рублёў. Аўтар артыкула «Шмат у нас дзівосаў, кожны дзівак - Бетховен» падпісаўся як Ксенафонт Суперфасфатаў , і ні раённы суд, ні Менскі гарадскі суд так і не вызначылі «ананіма».

Алег Воўчак мае намер абскардзіць рашэнне Менгарсуда. І спадзяецца, што ў любым выпадку даможацца справядлівага рашэння суду - не зараз, дык праз пэўны час.

6 сакавіка 2009 года газета «Советская Белоруссия» апублікавала артыкул пад назвай «Шмат у нас дзівосаў, кожны дзівак - Бетховен», у якой распаўсюдзіла ілжывую інфармацыю, датычную не толькі Алега Воўчака, але і салігорскай праваабаронцы Яны Паляковай, якая пасля скончыла жыццё самагубствам. Аўтар артыкула падпісаўся як Ксенафонт Суперфасфатаў.

Праваабаронца Алег Воўчак перакананы, што за «Ксенафонтам Суперфасфатавым» хаваецца галоўны рэдактар выдання Павал Якубовіч.

«У мяне няма сумневаў, што гэта галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павал Якубовіч. Чаму? Таму што я прывёў у доказ артыкул трохгадовай даўніны, дзе ён пісаў пра гэты факт. І звароты, якія выкарыстоўваліся ў тым артыкуле, і прамова, і стыль - практычна ідэнтычныя», -- кажа Воўчак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках