26 снежня 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэпартаж з беларуска-расейскай мяжы: Мытнікі ў рэжыме чакання

13

Акрамя звыклых кіёскаў, якія прадаюць страхоўкі, і пунктаў абмена валютаў сёння раніцай на расейска-беларускай мяжы з'явіліся мытныя фургончыкі.

Раніцай 17 чэрвеня на пераходзе «Рэдзькі» (траса Берасце-Менск-Масква) прыпаркаваўся мікрааўтобус, у якім сядзелі супрацоўнікі мытні, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, напярэдадні ўвечары Мытны камітэт Беларусі абвесціў: З 9 раніцы 17 чэрвеня краіна ўводзіць узмоцнены кантроль грузаў на асноўных беларуска-расейскіх магістралях.

Ужо а палове на восьмую раніцы каля мытных фургончыкаў пачалася праца. Мытнікі пачалі ўсталёўваць на іх беларускі афіцыйны сцяг і плакат «Дарагія расіяне, прабачце, але гэта не віна беларусаў у тым, што вы церпіце нязручнасць на мяжы». Але не паспелі плакат замацаваць, як яго чамусьці згарнулі.

У гэты час журналістаў на мяжы ўжо было больш чым мытнікаў. Дзевяці раніцы яны чакалі, як сустрэчы новага года.

Але і ў 9 раніцы, і 9.15, і ў 9.30 на мяжы нічога не змянілася. Ніводную машыну з расейскім нумарамі мытнікі так і не спынілі.

Дальнабойшчыкі, якія чулі навіну пра беларуска-расейскую мяжу, тармазілі ля фургонаў самі.

– Усё па-старому? – цікавіліся яны.

– Так, – адказвалі мытнікі.

Легкавыя аўтамабілі праязджалі побач, нават не прытармазіўшы.

– У нас рэжым чакання, – патлумачыў журналістам адзін з мытнікаў.

– А чаму плакат знялі? – спытаў мытніка журналіст.

– Таму што прыйшоў такі загад з Менска. Мабыць, ідуць нейкія перамовы.

Нагадаем, што ўвоз у Расею 600 відаў беларускіх малочных прадуктаў быў забаронены Расспажыўнаглядам 6 чэрвеня з-за таго, што на іх не былі аформленыя дакументы ў адпаведнасці з расейскім тэхнічным рэгламентам на малако, якія набылі сілу ў снежні 2008 года. Пазней Расспажыўнагляд заявіў, што забараніў пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі ў некаторых абласцях Расеі яшчэ па 800 найменнях.

Забарона Расспажыўнагляда з'явілася у перыяд рэзкага пахаладання адносінаў паміж Масквой і Менскам, выкліканага нежаданнем Расеі выдаваць абяцаны крэдыт у 500 мільёнаў даляраў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках