28 снежня 2024, Субота, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутаты расейскай Дзярждумы: «Беларускі кіраўнік рызыкуе і можа страціць усё»

37

У Дзярждуме заяўляюць, што беларускі кіраўнік, абвастраючы адносіны з Расеяй, можа прайсці «кропку незвароту».

У прыватнасці, пра гэта заявіў у інтэрв'ю РИА «Новости» першы намеснік старшыні думскага камітэта па справах СНД і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін, каментуючы апошнія дзеянні Менска.

У апошнія тыдні адносіны паміж Расеяй і Беларуссю абвастрыліся. Спачатку Лукашэнка востра адрэагаваў на заявы кіраўніка Мінфіна РФ Аляксея Кудрына пра праблемы Менска з золатавалютнымі рэзервамі, абвінаваціўшы яго ў спробе пасеяць паніку ў краіне.

Затым, пасля забароны на ўвоз у РФ шэрагу найменняў малочнай прадукцыі з Беларусі з-за іх неадпаведнасці патрабаванням расейскага тэхрэгламента, беларуская дэлегацыя не прыехала на саміт АДКБ у Маскву, патлумачыўшы свой крок «эканамічнай дыскрымінацыяй» з боку адной з краінаў АДКБ. З сённяшняга дня Менск узмацняе мытны кантроль на беларуска-расейскіх аўта- і чыгуначных магістралях.

Каментуючы дзеянні кіраўніцтва Беларусі, Затулін адзначыў, што «у цэлым Лукашэнка робіць даволі рызыкоўны манеўр».

Разам з тым, імкнучыся пагоршыць адносіны з Расеяй і тым самым «выправіць свой імідж на Захадзе», Лукашэнка, на думку дэпутата, спадзяецца атрымаць дывідэнды на Захадзе і на Усходзе. Парламентар лічыць, што, як і экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, Лукашэнка, спрабуючы спадабацца ўсім адразу, у выніку можа страціць усё.

Затулін нагадаў, што Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў 1994 годзе, калі папулярнымі і вельмі паспяховымі былі заклікі аб супрацоўніцтве з Расеяй. «Мы прапусцілі гэты час, калі можна было схапіць Лукашэнку «за язык», - лічыць дэпутат.

Затулін не выключыў, што Лукашэнка, магчыма, у перспектыве бачыў сябе кіраўніком «саюзнай дзяржавы». Зразумеўшы ж, што планы не здзяйсняльныя, «ён шукае шляхі захаваць сваю ўладу, нічога не даючы наўзамен», лічыць парламентар.

Затулін таксама адзначыў, што сітуацыя ў гэтым накірунку завяла Лукашэнка ў складаныя адносіны не толькі з Расеяй, але і з Еўразвязам.

Дэпутат лічыць, што кіраўнік Беларусі спрабуе шукаць падставы для канфліктаў з Расеяй з тым, каб спадабацца на Захадзе. Але «калі вы хочаце ваяваць, спачатку палічыце, якія ў вас ёсць шанцы на перамогу», - адзначыў парламентар.

У цэлым кажучы пра палітыку, якая праводзіцца Лукашэнкам ў апошні час, Затулін выказаў меркаванне, што беларускі кіраўнік «проста баіцца страціць уладу».

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках