26 снежня 2024, Чацвер, 21:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларуска-расейскай мяжы фарміруюцца мытныя пасты

14

Больш за 30 мытных інспектараў вырушылі на пункты прыёму апавяшчэнняў на беларуска-расейскай мяжы.

Віцебская рэгіянальная мытня ў адпаведнасці з распараджэннем Дзяржаўнага мытнага камітэта распачала практычнае фарміраванне мытных пастоў на аўтамагістралях на беларуска-расейскай мяжы, паведаміў «Інтэрфаксу» намеснік начальніка Віцебскай мытні Яўген Сяргееў.

«У адпаведнасці з распараджэннем ДМК, якое прыйшло ўчора ўвечары, распачатая практычная праца па функцыянаванні з беларускага боку мытных пастоў на асноўных расейска-беларускіх магістралях», - сказаў Я.Сяргееў.

Паводле яго словаў, больш за 30 мытных інспектараў з асабістага складу Віцебскай мытні вырушылі на пункты прыёму апавяшчэнняў (ППА) на беларуска-расейскай мяжы, дзе раней з беларускага боку працавала толькі транспартная інспекцыя і страхавальнікі.

«Мытныя інспектары правяраюць дакументы на ўезд у Беларусь і выезд з тэрыторыі рэспублікі», - сказаў Я.Сяргееў.

Віцебская вобласць мяжуе са Смаленскай і Пскоўскай абласцямі РФ.

Прадстаўнік мытні таксама адзначыў, што асноўная ўвага ў частцы кантролю за перасоўваннем грузаў нададзеная пераходу Рэдзькі (Беларусь)/Краснае (РФ) на трасе М1 (Берасце-Масква), а таксама ППА Завольша, Езярышча (Беларусь). Усяго ў распараджэнні Віцебскай мытні знаходзіцца 7 ППА на мяжы з РФ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках