27 снежня 2024, Пятніца, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь увяла ўзмоцнены кантроль на мяжы з Расеяй

56

Беларускія мытнікі пачалі тармазіць на мяжы расейскія грузы з 9:00 17 чэрвеня.

Пра тое, што Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі з 9:00 17 чэрвеня ўводзіць узмоцнены рэжым кантролю за перасоўваннем грузаў на асноўных беларуска-расейскіх магістралях, паведаміў журналістам увечары 16 чэрвеня кіраўнік ДМК Аляксандр Шпілеўскі.

«У адпаведнасці з указаннем кіраўніка дзяржавы мною аддадзена распараджэнне з 9:00 17 чэрвеня ўвесці ўзмоцнены рэжым кантролю за перасоўваннем грузаў на асноўных беларуска-расейскіх магістралях», - заявіў Шпілеўскі.

Паводле словаў кіраўніка беларускага ДМК, «гэтае рашэнне абгрунтаванае», таму што ў звычайным рэжыме працы за 15 дзён цяперашняга месяца затрымана кантрафактных тавараў на 8 млрд 620 млн рублёў», - сказаў А.Шпілеўскі. Акрамя таго, паводле яго словаў, «летась страцілі грузаў на калінінградскім накірунку на 10 млн. даляраў», перадае «Інтэрфакс» .

Нагадаем, што ўвоз у Расею 600 відаў беларускіх малочных прадуктаў быў забаронены Расспажыўнаглядам 6 чэрвеня з-за таго, што на іх не былі аформленыя дакументы ў адпаведнасці з расейскім тэхнічным рэгламентам на малако, якія набылі сілу ў снежні 2008 года. Пазней Расспажыўнагляд заявіў, што забараніў пастаўкі малочнай прадукцыі з Беларусі ў некаторых абласцях Расеі яшчэ па 800 найменнях.

Забарона Расспажыўнагляда з'явілася у перыяд рэзкага пахаладання адносінаў паміж Масквой і Менскам, выкліканага нежаданнем Расеі выдаваць абяцаны крэдыт у 500 мільёнаў даляраў.

Раней паведамлялася, што Аляксандр Лукашэнка даручыў мытнаму і памежнаму ведамствам краіны падрыхтаваць прапанову па ўвядзенні мытнага і памежнага афармлення на беларуска-расейскай мяжы па аналогіі з тым, якое ў цяперашні час ажыццяўляе расейскі бок.

Напісаць каментар 56

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках