26 снежня 2024, Чацвер, 23:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Малочная вайна» зацягваецца як мінімум на некалькі тыдняў

9

Мінэканамразвіцця Расеі лічыць, што на працягу некалькіх тыдняў пытанні гандлю малочнай прадукцыяй з Беларуссю будуць урэгуляваныя.

«На працягу некалькіх тыдняў усё будзе ўрэгулявана і аформлена, і гандаль будзе аднаўляцца», – сказаў у аўторак журналістам намкіраўніка Мінэканамразвіцця Расеі Андрэй Сляпнёў, паведамляе агенцтва РІА «Новости».

Сляпнёў нагадаў, што дасягнутая дамоўленасць па «некаторым павелічэнні (беларускага імпарту) па сырах і тварагу» пры тым, што будуць зніжацца аб'ёмы імпарту беларускага сухога малака ў Расею.

Напярэдадні міністр сельскай гаспадаркі РФ Алена Скрынік паведаміла, што Беларусь гатовая адмовіцца ад увозу ў Расею сухога малака ў другім і трэцім кварталах бягучага года.

Сляпнёў дадаў, што ён бы не стаў «увязваць нейкія адзінкавыя пытанні тэхнічнага характару, якія зараз урэгулююцца, з глабальнымі палітычнымі вектарамі». У прыватнасці, ён адзначыў, што па Мытным саюзе беларускі бок з'яўляецца адным з найбольш актыўных і зацікаўленых у тым, каб «усё адбылося».

Зразумела, што страта «некалькіх тыдняў» беларускі бок зусім не ўладкоўвае. Улады па-ранейшаму спрабуюць знайсці новыя рынкі збыту малочнай прадукцыі.

Нагадаем, што 16 чэрвеня кіраўнік Расспажыўнагляду, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач РФ Генадзь Анішчанка заявіў, што Расея бярэ тайм-аўт у перамовах з Беларуссю па пастаўках малочнай прадукцыі.

«Публічныя каментары службовых асоб Беларусі, якія мы атрымалі з прэсы гэтай краіны, а таксама каментары афіцыйных СМІ, напрыклад «яСоветской Белоруссии», далі мне ўсе падставы ўсумніцца ў тым, што дамоўленасці са змешчанай у Маскве дэлегацыяй з Менска супадаюць з пазіцыяй службовых асоб Беларусі. Каб не марнаваць іх час і наш, мы для ўдакладнення пазіцый бярэм тайм-аўт і, у залежнасці ад вынікаў іх (беларусаў) заўвагаў, вырашым, ці будзем працягваць гэтую працу або не», - сказаў ён.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках