24 лiстапада 2024, Нядзеля, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацярпелыя па справе праваабаронцы Сьвеціка патрабуюць спыніць судовае паседжаньне

У Віцебскім абласным судзе абвешчаны чарговы перапынак. Суддзя Галіна Урбановіч ўзяла тайм-аўт пасьля заявы абвінавачванага Леаніда Сьвеціка.

Праваабаронца заявіў хадайніцтва аб спыненьні крымінальнай справы і ўвогуле судовага пераследу, паколькі ён лічыць сябе цалкам невінаватым і не зможа зразумець прад’яўленых абвінавачванняў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Гэтае хадайніцтва было адразу падтрымана і трымя пацярпелымі па справе, якія адзначылі, што следчым трэба шукаць сапраўдных аўтараў ананімных лістоў, а не губляць марна час на безпадстаўнае абвінавачваньне Леаніда Сьвеціка.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч, які прысутнічае на судовым працэсе паведаміў, што «Леанід Сьвецік, як і многія прысутныя на судзе, не разумее сутнасьці абвінавачвання і таму ягоныя дзеяньні скіраваныя на спыненьне крымінальнай справы. Увогуле, гэтая справа ў нечым унікальная, паколькі ў беларускай судовай практыцыі - рэдкі выпадак, што пацярпелыя таксама патрабуюць спыніць крымінальную справу».

Нагадаем, што ў 2006-2007 гадах Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства», дапамагаў складаць скаргі ў пракуратуру.

Крымінальная справа па фактах пагрозаў з боку РНА была ўзбуджаная УКДБ па Віцебскай вобласці па арт. 130.1 КК толькі 20 траўня 2008 года. Леанід Свецік быў згаданы спачатку ў якасці сведкі па справе, аднак пазней яму паведамілі, што ён з'яўляецца ўжо падазраваным. У верасні 2008 года крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка была прыпыненая, а 31 сакавіка 2009 года праваабаронцу было прад'яўленае абвінавачванне адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэкса) і паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэкса). У праваабаронцы ўзятая падпіска аб нявыездзе. Сваёй віны Леанід Свецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць.

У пачатку красавіка міжнародны фонд па абароне праваабаронцаў «Front Line» накіраваў ліст Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Свеціка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках