29 снежня 2024, Нядзеля, 9:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі кіраўнік прыстрашыў дэвелаперскія кампаніі канфіскацыяй зямлі

7

Беларускі кіраўнік заявіў, што ўлады Менска будуць адбіраць зямельныя ўчасткі ў дэвелаперскіх кампаній, якія не ўкладаюцца ў тэрміны рэалізацыі будаўнічых праектаў.

Аб гэтым, як паведамляе «Інтэрфакс», Аляксандр Лукашэнка заявіў 11 чэрвеня, заслухоўваючы даклад аб перспектывах развіцця беларускай сталіцы. Лукашэнка распарадзіўся паскорыць рэалізацыю інвестыцыйных праектаў па забудове праспекта Пераможцаў у Менску і канчаткова прыняў рашэнне захаваць дзеючую гасцініцу «Беларусь».

«Усе праекты павінныя быць рэалізаваныя ў тэрмін, у тым ліку будаўніцтва штаб-кватэры Нацыянальнага алімпійскага камітэта», - заявіў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка дадаў, што «калі кампаніі-інвестары не ўкладваюцца ў пазначаныя тэрміны, то пляцоўкі павінныя перадавацца іншым інвестарам».

Раней Лукашэнка заяўляў, што дзяржава можа нацыяналізаваць усё нерэалізаванае забудоўшчыкамі камерцыйнае жыллё. Па ягоных словах, калі бізнэсмэны не прададуць ужо пабудаванае жыллё, то ўлады выключаць кватэры і самі зоймуцца іх продажамі. «І хай цешацца, калі мы ім заплацім па сабекошце», - сказаў Лукашэнка.

У канцы лютага паведамлялася, што Лукашэнка выказаў незадаволенасць тэмпамі рэалізацыі найбуйнога ў сталіцы Беларусі праекту — «Мінск-Сіці» - і заявіў, што хуткім часам можа быць абраны іншы інвестар праекту. Асноўным інвестарамі «Мінск-Сіці», кошт якога ацэньваўся ў ліпені 2008 года ў 4,8 мільярда даляраў, з'яўляецца расейская група «Ітэра».

Старшыня Камітэта будаўніцтва і інвестыцый Менгарвыканкама Андрэй Ясючэня раней паведамляў, што на працягу 2009 года ў Менску будзе пабудавана не менш за 1,4 мільёна квадратных метраў жылля. Гэтыя паказчыкі колькасці ўвядзення новага жылля стануць рэкорднымі за ўсю гісторыю горада.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках