28 лiстапада 2024, Чацвер, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспартная пошліна на нафту з 1 ліпеня можа вырасці на 60 даляраў

2

Пошліна на экспарт нафты з Расеі з 1 ліпеня павялічыцца да $210-212 за тону, паведаміў намеснік начальніка аддзела мытных плацяжоў Мінфіна РФ Аляксандр Саковіч.

З 1 чэрвеня пошліна складае $152,8 за тону.

Паводле словаў А.Саковіча, сярэдні кошт расейскай нафты за перыяд маніторынгу з 15 траўня па 9 чэрвеня (без трох гандлёвых дзён) склаўся на ўзроўні $62,46 за барэль, перадае «Интерфакс».

«Калі тэндэнцыя захаваецца, і кошт у 3 дні, якія засталіся, будзе ў калідоры $67-70 за барэль, дык сярэдні кошт маніторынгу складзе $63,1-63,6 за барэль», - сказаў А.Саковіч. Гэта адпавядае пошліне на нафту $210-212 за тону.

Пры гэтым пошліна на светлыя нафтапрадукты вырасце з 1 ліпеня са $115,2 да $154-155 за тону, на цёмныя - з $62,1 да $83-84 за тону.

Урад РФ вызначае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты на аснове месячнага маніторынгу кошту расейскай нафты на еўрапейскіх рынках. Маніторынг праводзіцца з 15-га дня месяца па 14-ы дзень наступнага месяца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках