28 лiстапада 2024, Чацвер, 14:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд адмовіўся разглядаць пазоў партыі БХД да Мінюста

Ініцыятары стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» маюць намер працаваць незалежна ад рашэння Мінюста.

Аб рашэнні Вярхоўнага суду агенцтву БелаПАН паведаміў адзін з ініцыятараў стварэння БХД Павел Севярынец.

Па словах палітыка, «у судзе спаслаліся на тое, што справа не ўваходзіць у іх кампетэнцыю».

Як раней паведамляў БелаПАН, 15 красавіка БХД было адмоўлена ў рэгістрацыі. Мінюст палічыў, што пры правядзенні ўстаноўчага з'езду партыі 28 лютага былі дапушчаныя парушэнні. Міністэрства сцвярджае, што партыя не прадставіла ўсе неабходныя для рэгістрацыі дакументы, у прыватнасці дакумент, які пацвярджае аплату дзяржмыты за рэгістрацыю. Яшчэ адна прэтэнзія Мінюста датычыцца непадання поўных звестак аб заснавальніках партыі.

17 красавіка рашэнне аб нерэгістрацыі БХД было прыпыненае ў сувязі са зваротам у Міністэрства юстыцыі шэрагу заснавальнікаў, атрыманнем інфармацыі, якая ўплывае на рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі партыі. Пры гэтым Мінюст не назваў тэрміны прыпынення рашэння аб нерэгістрацыі партыі.

Як паведаміў Севярынец, ён «не сумняецца ў тым, што ў рэгістрацыі БХД будзе адмоўлена». «Зараз адзін з дзяржаўных тэлеканалаў здымае сюжэт аб нашай партыі. Пад ціскам мясцовых улад нашых актывістаў прымушаюць казаць на камеру, што яны не ўдзельнічалі ва ўстаноўчым з'ездзе. Гэта робіцца для таго, каб апраўдаць адмову ў рэгістрацыі БХД», — сказаў ён.

Палітык упэўнены, што «улады баяцца легалізавання структур партыі, якая працуе з установамі адукацыі, царквой».

Севярынец падкрэсліў, што адмова ў рэгістрацыі БХД не стане нечаканасцю. «Мы працягнем працаваць незалежна ад рашэння Мінюста», — сказаў ён.

Міністэрства юстыцыі паабяцала даць адказ з нагоды рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» 13 мая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках