25 снежня 2024, Серада, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вінцук Вячорка: «Сёння Лукашэнка даў зразумець, што не пойдзе на дэмакратызацыю»

2

Намеснік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка пракаментаваў арышты дзясяткаў апазіцыянераў, якія 7 траўня вышлі на мірную акцыі салідарнасці.

«Некаторых арыштоўвалі проста на маіх вачах – каля спуску да сквера Янкі Купалы… Сёння – той дзень, калі нельга не выйсці на Плошчу. Калі мы не будзем пратэставаць супраць таго, што ў нас у краіне знікаюць людзі, Беларусь ніколі не будзе свабоднай! І сённяшняе правядзенне акцыі адпавядала дню – людзі прыйшлі, каб выказаць сваю салідарнасць са зніклым дзесяць гадоў таму Юрыем Захаранкам, а таксама палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам. Гэтыя людзі пратэставалі супраць беззаконня ўлады ў дачыненні да іншых - і за гэта самі апынуліся ў турме», - адзначае Вінцук Вячорка.

На думку палітыка, сённяшнія арышты не маглі прайсці без указання «зверху».

«Безумоўна, арышты ўдзельнікаў акцыі праходзілі па ўказанні Лукашэнкі. Мы ведаем, што менавіта ён стаіць за гэтым, так нахабна дзейнічаючы менавіта сёння, у дзень саміту ў Празе. Сёння, калі Еўразвяз прымае Беларусь ва «Усходняе партнёрства» - а еўрапеізацыя немагчымая без дэмакратызацыі, Лукашэнка відавочна даў зразумець, што не пойдзе на дэмакратызацыю», - падкрэсліў намеснік старшыні Партыі БНФ.

Нагадаем, сёння ў 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска вышлі некалькі сотняў чалавек з партрэтамі зніклага 10 гадоў таму былога міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, а таксама з партрэтамі палітычных зняволеных Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі. Супраць удзельнікаў акцыі памяці выкрадзенага і забітага ў Беларусі генерала Юрыя Захаранкі былі кінутыя супрацоўнікі АМАПа. Перад і пасля акцыі былі збітыя і арыштаваныя дзясяткі апазіцыянераў – на гэты момант вядома прыкладна пра 30 затрыманняў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках