26 снежня 2024, Чацвер, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікі баяцца СМІ: Не той акцэнт – і людзі пачынаюць нервова рэагаваць

13

Міністр інфармацыі Беларусі Ўладзімір Русакевіч перакананы, што СМІ павінныя быць «кансалідуючым фактарам» у пераадоленні крызісу.

Выступаючы ў Менску на форуме "СМІ у эпоху глабальнага эканамічнага крызісу", міністр заўважыў, што асаблівасцю цяперашняга часу з'яўляецца "глабальны характар праблем, якія можна вырашыць толькі разам, аб'яднаўшы намаганні ў пошуку выйсця сітуацыі, якая склалася".

Ён падкрэсліў, што "сродкі масавай інфармацыі могуць і павінныя стаць магутным кансалідуючым фактарам" у гэтым працэсе.

Па словах Русакевіча, "у цяперашніх складаных умовах СМІ абавязаныя не толькі захаваць патэнцыял, але і здабыць новае дыханне, выкарыстоўвючы рынкавыя механізмы для падвышэння канкурэнтаздольнасці".

Працягваючы тэму працы СМІ ва ўмовах сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур заўважыў, што "адказнасць СМІ ва ўмовах такой няпростай кан'юнктуры вельмі моцна ўзрастае".

"Любы не зусім правільны акцэнт, сказанае слова прымушае людзей не спакойна дзейнічаць, а нервова рэагаваць", - растлумачыў ён. На погляд А.Тура, "элемент даверу з'яўляецца тым найважным стрыжнем, неабходным для таго, каб любая краіна і эканоміка выйшла з крызісу".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках