27 лiстапада 2024, Серада, 20:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады збіраюцца канчаткова разабрацца з расейскім ТБ

48

Кіраўнік Мінінфарма заявіў, што хопіць ўжо «абдымацца з расейскімі тэлеканаламі».

Міністр інфармацыі Беларусі Ўладзімір Русакевіч заявіў, што ў адносінах з расейскімі тэлеканаламі «надыйшоў час не абдымацца, а паставіць усё на юрыдычную аснову, каб умовы працы ва ўсіх былі роўныя».

Пры гэтым кіраўнік Мініінфармацыі адзначыў, што чакае дасягнення кампрамісу па пытанні адключэння расейскіх каналаў у Беларусі.

Акрамя гэтага, Уладзімір Русакевіч на адкрыцці міжнароднай выставы «СМІ у Беларусі» адзначыў, што беларускія сродкі масавай інфармацыі нязначна пацярпелі ад сусветнага эканамічнага крызісу, перадае БелТА.

«Ні адзін СМІ не закрыты з-за недахопу сродкаў або іншых наступстваў, звязаных з крызісам. Усе працуюць. Вядома, прыйшлося сіснуцца, але ў разумных межах», - сказаў міністр інфармацыі.

Па ягоных словах, найбольшыя страты ў сувязі з памяншэннем колькасці замоваў панеслі прадпрыемствы паліграфічнай галіны. Разам з тым, падкрэсліў Уладзімір Русакевіч, «галіна развіваецца, праводзіцца мадэрнізацыя прадпрыемстваў, закупляецца новае абсталяванне».

Нагадаем, што з 1 красавіка ў кабельных сетках Беларусі спыненае вяшчанне расейскага Першага канала, кампаній «Всемирная сеть», «НТВ-МИР», «РенТВ», «ТВ-Центр Интернейшнл», «РТР-Планета». Замест некаторых з адключаных каналаў у цяперашні час транслююцца тэлеканалы «Россия. Вести 24 часа», «Мир. СНГ», «ТНТ».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках