26 снежня 2024, Чацвер, 21:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі (Фота)

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі ў Віцебску акцыю, падчас якой распавялі жыхарам горада пра палітвязняў.

На скрыжаванні Маскоўскага праспекта і вуліцы Чкалава была вывешаная расцяжка «Свабоду палітвязням!», а на вуліцах Віцебска мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра галадоўку ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, якога ўтрымліваюць у менскім СІЗА на Валадарскага.

Нагадаем, што актывісты апазіцыі заклікаюць беларусаў выходзіць кожны дзень, у 18.00 на Кастрычніцкую плошчу Менска ў знак падтрымкі палітычных зняволеных Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі, а таксама праводзіць акцыі салідарнасці ў сваіх гарадах і за мяжой. Адзін з палітвязняў, лідэр прадпрымальнікаў і ветэран Афганскай вайны Мікалай Аўтуховіч трымае ў турме бестэрміновую галадоўку пратэсту, якая, улічваючы цяжкі стан яго здароўя, сур'ёзна пагражае яго жыццю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках