5 лiстапада 2024, aўторак, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стаўка ПДВ пакуль узнятая не будзе

6

Падатак на дададзеную вартасць у Беларусі з 1 чэрвеня не будзе падвышаны з 18% да 22%.

Пра гэта «Інтэрфаксу» заявіў, першы намеснік міністра па падатках і зборах Уладзімір Палуян.

«Калі ўлічыць, што сёння 29 траўня, рэалізаваць гэты праект на практыцы немагчыма. Выбачайце, але заднім днём уводзіць 22% стаўку нельга», - паведаміў Палуян, тлумачачы, што для рэалізацыі праекту ўказу ў такі кароткі тэрмін ужо няма часу.

Ён таксама падкрэсліў, што праект указу па падвышэнні стаўкі ПДВ рыхтаваўся ў міністэрстве фінансаў. Першы намеснік міністра таксама адзначыў, што па пытанні падвышэння стаўкі ПДВ да 22% «рашэння пакуль няма».

Нагадаем, што прапанову падвысіць стаўку ПДВ падтрымаў першы віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Уладзімір Сямашка. На думку віцэ-прэм'ера, павелічэнне стаўкі ПДВ з 18% да 22% дазволіць абмежаваць унутраны рынак ад «непатрэбнага шырспажыву».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках