28 снежня 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На біржы даляр вырас на 15 рублёў, попыт у 3,4 разы перавысіў прапанову

9

Па выніках гандлю замежнымі валютамі 28 траўня на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра ЗША зноў вырас.

Даляр падаражэў на 15 рублёў і склаў 2785 рублёў. Курс расейскага рубля вырас на 0.07 рубля да 88.90 беларускага рубля, еўра знізіўся на 13 рублёў і склаў 3856 рублёў, піша АФН.

Пры гэтым попыт на даляры ў 3,4 разы перавысіў прапанову. Паводле дадзеных БВФБ, аб'ём пагадненняў склаў 32.688 млн. даляраў, попыт — 32.690 млн., прапанова - 9.497 млн.

З моманту праведзенай 2 студзеня аднамомантавай 20% -ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 5,1%, да расейскага рубля ўмацаваўся на 1,4%.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках