24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зьміцер Хведарук зноў апынуўся ў шпіталі

Гвалтоўна прызваны ў войска актывіст «Маладога Фронту» Зьміцер Хведарук ляжыць ў Беларускім вайсковым шпіталі з захворваньнем вуха.

Юнак прабудзе ў шпіталі 10 дзён у сувязі з захворваньнем вуха ня ўлічваючы выходныя, цягам якіх ён ня зможа праходзіць адпаведныя працэдуры, піша сайт mfront.net.

Нагадаем, што 28 студзеня 2009 года актывіста менскага «Маладога Фронту» Зьміцера Хведарука гвалтам завезлі ў ваенкамат, а пасля ў турму на вуліцы Акрэсціна, нібыта для адбывання пакарання за ўдзел у леташняй акцыі 1 мая. Пазней стала вядома, што такой пастановы суду не было. Тым не менш, Хведарука два дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медыцынскі агляд у менскую паліклініку №14. Медкамісія прызнала Зьміцера Хведарука прыдатным да вайсковай службы, нягледзячы на апэрацыю на вене, што прайшла каля месяца таму, і шэраг хранічных захворваньняў.

У кайданках актывіста «Маладога Фронту» адвезлі ў вайсковую частку ў Жодзіна – нягледзячы на тое, што Зьміцер Хведарук з'яўляецца студэнтам дзённага аддзялення багаслоўскага каледжа, а таму мае права на адтэрміноўку ад службы ўвойску. Падчас медыцынскага агляду ў яго не было пры сабе ні медыцынскай карткі, ні выпіскі хвароб, ні нават дакумента, які сведчыць асобу.

Пасьля гвалтоўнага прызыву Хведарук ужо два разы трапляў у шпіталь, у яго знайшлі хваробы, зь якімі нельга служыць у войску - але моладзевага актывіста зноў адпраўлялі ў частку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках