25 лiстапада 2024, панядзелак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барселона» выйграла Лігу чэмпіёнаў без удзелу Аляксандра Глеба

5

Глеб не быў заяўлены на фінальны матч «Барселоны» супраць «Манчэстэр Юнайтэд».

Іспанская «Барселона», за якую выступае 28-гадовы капітан беларускай футбольнай зборнай Аляксандр Глеб, стала пераможцай Лігі чэмпіёнаў-2008/2009, адзначае БелаПАН.

У фінальным матчы, які прайшоў 27 мач ў Рыме, «Барселона» выйграла ў ангельскага «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 2:0 (Это’О, 10, Месі, 70).

А.Глеб не быў заяўлены на матч. Апошні раз у складзе «Барселоны» у Лізе чэмпіёнаў ён выйшаў на поле ў першым паўфінале супраць «Чэлсі» (Англія) 28 красавіка (на 87-й хвіліне).

Раней «Барселона» выйграла кубак і чэмпіянат краіны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках