23 лiстапада 2024, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады спяшаюцца падпісаць дамову з Расеяй аб будаўніцтве АЭС

8

Як чакаецца, 28 траўня будзе падпісанае міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве першай Беларускай АЭС.

Пра гэта сёння паведаміў кіраўнік дзяржкарпарацыі «Расатам» Сяргей Кірыенка. Як адзначае «Інтэрфакс», пагадненне плануецца падпісаць падчас візіту расейскага прэм'ер-міністра Уладзіміра Пуціна ў Беларусь.

Раней паведамлялася, што Расея і Беларусь дамовіліся на працягу I квартала 2009г. падпісаць міжурадавае пагадненне аб мірным выкарыстанні атамнай энергіі. Такая дамоўленасць была дасягнутая па выніках сустрэчы ў Менску кіраўніка Расатама Сяргея Кірыенкі і першага віцэ-прэм'ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі. Як адзначалася, падпісанне гэтага пагаднення адкрые бакам магчымасць перайсці да прамых перамоваў па кантракце па збудаванні першай беларускай АЭС на ўмовах «пад ключ».

У.Сямашка адзначаў, што кіраўніцтва Беларусі схіляецца да рэалізацыі на сваёй тэрыторыі праекту атамнай станцыі, генеральным падрадчыкам па збудаванні якой выступіць ЗАТ «Атамбудэкспарт».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках