24 снежня 2024, aўторак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт ПАРЕ рэкамендуе вярнуць Беларусі статут спецзапрошанага

1

Палітычны камітэт Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы прагаласаваў за вяртанне Беларусі статуту спецыяльна запрошанага, якога дзяржава была пазбаўленая пасля рэферэндуму 1996 года.

У аўторак у парыжскім офісе Рады Еўропы палітычны камітэт абмеркаваў даклад італьянца Андрэа Рыгоні пра сітуацыю ў Беларусі. Дакладчык прапанаваў ізноў надаць Беларусі статут спецыяльна запрошанага, які дазваляе дэпутатам «парламента» краіны ўдзельнічаць у працы ПАРЕ, паведамляе РИА Новости.

Даклад быў прыняты аднагалосна без зменаў.

Пасля ўхвалення дакладу паліткамісіяй, канчатковае рашэнне аб наданні Беларусі гэтага статуту будзе прымацца на чарговай сесіі ПАРЕ, якая пройдзе ў канцы чэрвеня.

Беларусь у 1993 годзе атрымала статут «спецыяльна запрошанага» ПАРЕ. Аднак у 1996 годзе пасля рэферэндуму, які пашырыў паўнамоцтвы Лукашэнкі на шкоду парламенту, просьба аб уступленні была «замарожаная». Пасля непрызнання Асамблеяй праведзенага ў 1996 годзе рэферэндуму Беларусь была пазбаўленая гэтага статуту.

У красавіку 2009 года на сесіі РЕ генеральны сакратар арганізацыі Тэры Дэвіс выказаўся за працяг дыялогу з афіцыйным Менскам, вітаючы дзеянні Еўразвяза ў гэтым накірунку.

З таго часу беларускія ўлады неаднаразова рабілі спробы вярнуцца ў Страсбург.

У верасні 2008 года ў Беларусі прайшлі «парламенцкія выбары». У іх удзельнічалі 263 кандыдаты па 110 выбарчых акругах. У ліку кандыдатаў было каля 100 прадстаўнікоў апазіцыі, але ніхто з іх не патрапіў у «парламент».

Місія назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ не прызнала «парламенцкія выбары» у Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі. Назіральнікамі АБСЕ адзначаны «дрэнны і незадавальняльны» працэс падліку галасоў у 50% выпадкаў. 40% назіральнікаў сказалі, што ў іх не было магчымасці ў поўнай меры ацаніць працэс падліку галасоў. Назіральнікамі АБСЕ зафіксаваныя выпадкі фальсіфікацыяў. На думку заходніх назіральнікаў, яны былі больш адкрытымі і дэмакратычнымі, чым папярэднія выбарчыя кампаніі, але не адпавядалі ўсім міжнародным стандартам.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках