24 лiстапада 2024, Нядзеля, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павелічэнне ПДВ ударыць па карыстальніках мабільных аператараў

5

У выніку павелічэння падатку на дададзеную вартасць таксама могуць узняцца кошты на мэблю і тэхніку, лічыць эканаміст Аляксандр Патупа.

Павелічэнне падатку на дабаўленую вартасць у першую чаргу заўважаць карыстальнікі мабільных аператараў. Кошт амаль усіх іх паслугаў непасрэдна звязаны з велічынёй гэтага падатку, заявіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» эканаміст Аляксандр Патупа.

«Мне здаецца, што з масавых паслугаў — гэта ўсё, што звязана з сістэмамі мабільнай сувязі, а акрамя таго - шэраг дарагіх тавараў, я маю на ўвазе мэблю, тэхніку», - сказаў ён.

Нагадаем, што беларускі ўрад прапанаваў павялічыць падатак на дабаўленую вартасць з 1 чэрвеня на 4%.

«Прапанова ўрада, я думаю, яна будзе падтрыманая, зводзіцца да таго, што мы хочам павялічыць ПДВ з 18% да 22%», - заявіў 22 траўня віцэ-спікер Уладзімір Сямашка. Ён дадаў, што «гэта цывілізаваная мера дазволіць абараніць рынак ад непатрэбнага шырспажыву (які ўвозіцца ў краіну па імпарце)». Разам з тым, паводле першага віцэ-прэм'ера, гэта будзе з'яўляцца падтрымкай беларускім экспарцёрам.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках