Пажар у цэнтры Менска (Абноўлена, фота, відэа)
25- 24.05.2009, 22:06
У цэнтры Менска па вуліцы Кальварыйская гарыць будынак былой турмы.
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97 пажар адбыўся ў будынку былой менскай турмы па адрасе Кальварыйская, 36. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзілі ў МНС.
У раёне пажару ўтварыўся затор. Па словах відавочцаў, дым бачны за некалькі кіламетраў ад месца здарэння. З будынка цягнуцца чорныя клубы дыму. Па інфармацыі карыстальнікаў інтэрнэт-суполкі minsk_by, гараць адходы скуразамяняльніка і неэксплуатуемы будынак, які ў апошні час выкарыстоўваўся пад звалку. Па словах відавочцаў, пажар адбыўся ў складскіх памяшканнях (два цагляных будынка). Як паведамляе блогер strangerbel.livejournal.com, адзін будынак абрынуўся. На месца пажару прыбываюць пажарныя.
Як паведамілі прэс-цэнтру Хартыі'97 у МНС, пажар адбыўся ў адным з будынкаў на тэрыторыі былой калоніі №1. Па словах супрацоўніка міністэрства, гэты будынак прызначаўся пад знос.
«Гарэў будынак, у якім захоўваўся скуразамяняльнік, -- сказала супрацоўніца МНС. -- Па папярэдніх дадзеных, будынак належыў кампаніі "Юнівест-М". На дадзены момант (23:00) пажар лакалізаваны».
Фота lexxy-atw.livejournal.com
Фота minsk_by