24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Слонімскія прадпрымальнікі адмаўляюцца працаваць з-за самаўпраўнасці ўладаў

5

Улады Слоніма пісьмова паведамілі індывідуальным прадпрымальнікам, што з 1 чэрвеня зачыняюць рынак на вуліцы Берасцейскай.

Прадпрымальнікі не згаджаюцца. Яны сабралі больш за тысячу подпісаў у абарону сваіх працоўных месцаў, паведамляе «Радыё Свабода».

21 траўня старшыня Слонімскага выканкама Іосіф Паўлючук сустрэнецца з прадпрымальнікамі міні-рынка.

Пазіцыя ўладаў застаецца нязменнай - яны прапаноўваюць прадпрымальнікам перайсці на новы рынак, бо рынак на вуліцы Берасцейскай знаходзіцца каля ажыўленай трасы, і тут нібыта парушаюцца санітарныя нормы гандлю і пажарная бяспека.

Прадпрымальнікі, у сваю чаргу, заявілі, што ім гэта невыгадна. Яны патлумачылі чыноўнікам, па якіх коштах закупляюць прадукцыю, колькі плацяць за арэнду і падаткі. І паведамілі, што не пераедуць на новае месца працы і ўлады не атрымаюць падаткі.

Яны прапанавалі выправіць усе недахопы санітарных нормаў: падвесці да кіёскаў ваду і асвятленне. Тым больш што ў дзяржаўных кіёсках усё гэта ёсць.

«Прадпрымальнікі на новае месца пераходзіць не хочуць, таму што для іх гэта стане разарэннем, -- распавядае працаўнік рынка Мікалай. -- Там і месца не такое ажыўленае, да таго ж арэнда там ў тры разы вышэй, а прыбыткі падчас крызісу знізіліся».

Міні-рынак на вуліцы Берасцейскай працуе з 90-х гадоў, зямля здадзеная ў арэнду юрыдычнай асобе да 2027 года. Арандатар ужо заключыў дамову з прадпрымальнікамі на ўвесь год.

Мясцовыя прадпрымальнікі пацікавіліся ў старшыні выканкама, на падставе якіх юрыдычных дакументаў улады збіраюцца зачыніць рынак. У адказ прадпрымальнікі пачулі маўчанне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках