25 снежня 2024, Серада, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэпарцёры без межаў»: Лукашэнка вядзе патройную гульню

3

Прадстаўнікі міжнароднай праваабарончай арганізацыі вінавацяць беларускія ўлады ў здзяйсненні ціску на апазіцыю.

Змены ў сітуацыі са свабодай СМІ у Беларусі адбываюцца, але яны малаважныя, заявіла 20 мая прадстаўнік міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» Эльза Відаль. Па меркаванні праваабаронцы, існуюць пэўныя рычагі ціску на беларускага кіраўніка ў гэтай сферы, але «ціснуць на Аляксандра Лукашэнку няпроста», паведамляе «Нямецкая хваля».

«Не варта забывацца на тое, што ў Беларусі застаюцца значна больш сур'ёзныя праблемы ў сферы свабоды СМІ, напрыклад, не вырашанае пытанне прадастаўлення акрэдытацыі замежным СМІ і незалежным журналістам, якія працуюць у Беларусі. Улады заўсёды імкнуцца трымаць журналістаў пад кантролем і здзяйсняць на іх ціск рознымі спосабамі, у тым ліку і прад'яўляць патрабаванні па акрэдытацыі, ведаючы, што іх немагчыма выканаць», - заявіла Эльза Відаль.

«Беларускія ўлады ажыццявілі некаторыя змены знешняга плану, каб паказаць, што існуе магчымасць правядзення ў Беларусі больш ліберальнай палітыкі ў галіне СМІ. З іншага боку, у іх руках застаецца дастатковая колькасць прылад, каб здзяйсняць ціск на грамадзянскую супольнасць ў краіне, апазіцыю і асабліва на маладых актывістаў», - адзначыла прадстаўнік «Рэпарцёраў без меж».

Па ейных словах, Аляксандр Лукашэнка і ўвесь беларускі ўрад «вядуць як мінімуму трохбаковую гульню: з аднаго боку - з ЕЗ, з іншага - з Расеяй, а трэці бок - гэта ўнутраная палітыка - жыхары Беларусі».

«Прэзідэнт Беларусі робіць сігналы ЕЗ для таго, каб выкарыстаць гэта ў якасці рычага ў адносінах з Расеяй. Ён дзейнічае таксама і з Расеяй, спрабуючы паўплываць на рашэнні ЕЗ. Я думаю, Еўразвязу варта спрабаваць здзяйсняць ціск на Лукашэнку і на ўрад краіны, каб дамагчыся выканання там дэмакратычных стандартаў і развіцця грамадзянскай супольнасці», - сказала Эльза Відаль.

«Акрамя таго, ЕЗ неабходна падтрымліваць незалежных журналістаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, каб Лукашэнка зразумеў, што для яго ж самога лепей супрацоўнічаць з Еўразвязам, чым выпусціць гэтую магчымасць. Я лічу, у Беларусі і ЕЗ ёсць шмат кропак судотыку, але ўмовай супрацоўніцтва павінная быць лібералізацыя грамадства ў Беларусі», - заявіла Эльза Відаль.

Па словах прадстаўніка «Рэпарцёраў без межаў», арганізацыя прад'яўляе ўладам Беларусі наступныя патрабаванні па лібералізацыі: легалізацыя дзейнасці тых СМІ, якія існуюць у краіне ў дадзены момант, прадастаўленне права працаваць адкрыта і вольна незалежным і апазіцыйным выданням, адмена законаў і пастановаў, што абмяжоўваюць свабоду прэсы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках