6 лiстапада 2024, Серада, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам прыступіў да экспрапрыяцыі будынка царквы «Новае жыццё»

2

Супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі атрымалі распараджэнне менскіх улад прыняць на баланс будынак царквы «Новае Жыццё».

19 мая да будынка царквы «Новае Жыццё» пад'ехала машына з прадстаўнікамі ЖРЭА Маскоўскага раёна. Як высвятлілася, камунальнікам прыйшло распараджэнне Менгарвыканкама прыняць на баланс будынак па адрасе вул. Кавалёва, 72 у сувязі з тым, што кошт гэтага будынка ўжо выплачаны царкве «Новае Жыццё».

Юрыст царквы Сяргей Луканін растлумачыў, што вернікі «Новага Жыцця» адправілі ў Менгарвыканкам ліст, у якім заявілі, што будынак не будзе аддавацца мэрыі, абгрунтаваўшы ў лісце сваю пазіцыю, паведамляе newlife.by. Таксама Луканін паведаміў, што грошы ў суме 37,5 млн белы. рублёў царква вярнула назад арганізацыі «Менгармаёмасць», з рахунку якой яны паступілі.

Прадстаўнік ЖРЭА, начальнік аддзела нежылога фонду Ерафееў В.П., паведаміў, што ў адрас царквы выслана ліст з патрабаваннем неадкладна вызваліць будынак. Таксама чыноўнік праінфармаваў, што, у любым выпадку, ЖРЭА будзе вымушанае прадпрымаць меры да выканання гэтага распараджэння. Аб якіх мерах ідзе гаворка, ён не растлумачыў.

16 сакавіка пастару паступіла пісьмовая прапанова Менгарвыканкама абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў раёне МКАД - вуліца Шаранговіча новага будынка абшчыны на зямельным участку плошчай каля 0,4 гектара, які ў чатыры разы менш за раней вылучаны.

5 мая праблема абмяркоўвалася на агульным сходзе сябраў абшчыны з удзелам большасці вернікаў, якія аднагалосна прагаласавалі супраць прапановы гарадскіх улад. Сваю пазіцыю пратэстанты матывавалі тым, што для рашэння пытання аб вылучэнні зямельнага ўчастку абшчыне патрэбна ажыццявіць шэраг прац і ўзгадненняў, для чаго запатрабуецца ад паўтарох да двух год і не менш за 100 тыс. даляраў ЗША, а для ўзвядзення новага храма - ад 3 да 5 млн. даляраў.

Найлепшае выйсце з сітуацыі вернікі бачаць у будаўніцтве новага сучаснага храма на зямельным участку, раней вылучаным абшчыне. У сувязі з тым, што паміж царквой і МКАД забудова не плануецца, абшчына просіць Менгарвыканкам вылучыць дадатковы ўчастак зямлі, дастатковы для будаўніцтва комплексу з біблейскім каледжам, інтэрнатам для студэнтаў пры каледжы, хрысціянскім цэнтрам рэабілітацыі асобы (для алка-, нарказалежных і перанесшых гвалт), прытулкам для бяздомных з бясплатнай сталовай і іншымі аб'ектамі нерухомасці, у якіх змогуць размясціцца сацыяльныя службы, значныя для Менска і грамадства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках