28 снежня 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У экс-пракурора Міхаіла Снегіра адабралі катэдж

6

Дом Снегіра перадалі на адказнае захоўванне адміністрацыі раёна, пакуль суд не вырашыць ягоны лёс.

У пятніцу каля катэджа, які будаваў экс-пракурор Менскай вобласці Міхаіл Снягір, сабраліся прадстаўнікі Генпракуратуры і адміністрацыі Савецкага раёна. Іх задачай было адчыніць дзверы, апісаць і перадаць будынак на захоўванне раёну, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, гэты катэдж упершыню Аляксандр Лукашэнка згадаў у антыкарупцыйным выступе яшчэ 13 лістапада: «На тэрыторыі Цнянскага вадасховішча Снягір завяршае будаўніцтва асабняка, кошт якога толькі па візуальных адзнаках складае не менш за мільён даляраў… Грошы адкуль?.. Пры гэтым катэдж Снягір зарэгістраваў на падстаўную асобу - жыхара Менска, чыя асоба ўсталяваная».

Пазней у судзе па кватэры (Снягір яшчэ адстойвае свае правы на 200-метровыя апартаменты па Грыбаедава, 2.) экс-пракурор распавёў, што катэдж будаваў ягоны кум, прапанаваў паўдзельнічаць ужо ў аздобных працах.

У «асабняка на мільён» (а такіх, ды і відавочна даражэйшых на Цнянцы - дзясяткі) дэлегацыя чакала жонку Снегіра з ключамі. Не дачакаўшыся, спецыяліст за паўгадзіны высвідраваў два замкі. І тут пад'ехаў сын Снегіра Вадзім з маці Ганнай Макараўнай. Жанчына запатрабавала растлумачыць, што адбываецца.

«Даручэнне Генпракуратуры перадаць на адказнае захоўванне» – невыразна растлумачылі ёй. Цікаўна, што ні ў адміністрацыі, ні ў прадстаўніка следчага не было з сабой «даручэння Генеральнай пракуратуры». Прыйшлося ездзіць за гэтай важнай паперай. Так што будынак на захоўванне ўсё ж такі перадалі.

У абвінавачванні, прад'яўленым Міхаілу Снегіру яшчэ 29 красавіка, фігуруюць тры часткі: злоўжыванне службовым становішчам, хабар (будматэрыяламі для гэтага катэджа) і нейкія патроны.

Пакуль адвакат і Міхаіл Снягір знаёмяцца з крымінальнай справай. У суд яна павінная сыйсці да 14 чэрвеня.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках