24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крымінальная справа супраць праваабаронцы Леаніда Свеціка накіраваная ў суд

Праваабаронца Леанід Сьвецік абвінавачаны адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу.

Віцебская абласная пракуратура перадавала крымінальную справу, узбуджаную супраць праваабаронцы Леаніда Сьвеціка, у абласны суд.

Хто з судзьдзяў будзе разглядаць справу і калі пачнецца судовы працэс па ч.1 арт. 130 КК РБ, яшчэ не вызначана, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

У 2006-2007 гадах Леанід Свецік кансультаваў віцебскіх актывістаў, якія атрымлівалі лісты з пагрозамі ад імя незарэгістраванай прафашысцкай арганізацыі «Рускае нацыянальнае адзінства», дапамагаў складаць скаргі ў пракуратуру.

Крымінальная справа па фактах пагрозаў боку РНА была ўзбуджаная УКДБ па Віцебскай вобласці па арт. 130.1 КК толькі 20 траўня 2008 года. Леанід Свецік быў згаданы спачатку ў якасці сведкі па справе, аднак пазней яму паведамілі, што ён з'яўляецца ўжо падазраваным. У верасні 2008 года крымінальная справа супраць Леаніда Свеціка было прыпыненая, а 31 сакавіка 2009 года праваабаронцу было прад'яўленае абвінавачванне адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: распальванне расавай, нацыянальнай ці рэлігійнай варожасці (арт.130 Крымінальнага кодэкса) і паклёп у дачыненні да прэзідэнта Беларусі (арт. 367 Крымінальнага кодэкса). У праваабаронцы ўзятая падпіска аб невыяздзе. Сваёй віны Леанід Сьвецік не прызнае і лічыць, што такім чынам яму помсцяць за праваабарончую дзейнасць.

На пачатку красавіка міжнародная фундацыя па абароне праваабаронцаў «Front Line» накіравала ліст да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем супыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Леаніда Сьвеціка.

Падобна, цкаванне праваабаронцаў у Беларусі набірае абароты. Трэба нагадаць, што ў ноч на 7 сакавіка пакончыла жыццё самагубствам праваабаронца з Салігорска Яна Палякова. Грамадскасць настойваюць на ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце «давядзенне да самагубства».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках