26 снежня 2024, Чацвер, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады ўсё яшчэ не разлічылася з «Газпрамам» за пастаўкі газу

1

Пратэрмінаваная запазычанасць Беларусі за прыродны газ на 1 красавіка дасягнула 425,5 млрд. рублёў супраць 223,8 млрд. рублёў на 1 сакавіка.

Запазычанасць, аднак, не перавысіла паказчык на 1 лютага ў суме 485,0 млрд. рублёў, паведамляе АФН са спасылкай на Белстат.

У лютым Беларусь прыкметна знізіла ўзровень пратэрмінаванай запазычанасці на фоне перагаворнага працэсу з Расеяй па крэдытах. Аднак паніжэнне крэдыторкі на 261,2 млрд. рублёў не выратавала Менск ад абвінавачванняў расейскай прэсы ў тым, што Беларусь аплачвае пастаўкі газу па старым (2008 года) кошце ў 127,9 даляраў ЗША за тысячу кубаметраў.

Беларускія ўлады распачалі спробу дамовіцца з «Газпрамам» аб бягучай аплаце паставак па сярэднегадовым кошце (каля 148 даляраў), але высілкі былі дарэмныя. І да 1-га красавіка запазычанасць ізноў павялічылася да 425,5 млрд. рублёў, нягледзячы на згоду Газпрама авансам да канца года аплаціць транзіт газу праз Беларусь і паніжэнне ў цэлым аб'ёму паставак газу з Расеі.

У I квартале 2009 года Беларусь скараціла імпарт газу на 44,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 3454,2 млн. кубаметраў. Сярэдні кошт газу ў студзені-сакавіку 2009 года склала $213 за тыс. кубаметраў, сцвярджае Белстат.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках