26 снежня 2024, Чацвер, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перад прыездам Лукашэнкі ў Слоніме збіраюць дзьмухаўцы (Фота)

65

Працаўнікам камвольна-прадзільнай фабрыкі загадалі ачысціць прылеглую тэрыторыю ад кветак. Працоўныя звязваюць гэты загад з магчымым прыездам у горад беларускага кіраўніка Аляксандра Лукашэнкі.

Такім чынам, бухгалтары, юрысты і эканамісты прадпрыемства, падпарадкоўваючыся загаду, 13 траўня вышлі збіраць кветкі, паведамляе «Газета Слонімская».

«Гэтае распараджэнне паступіла ад дырэктара фабрыкі, але прычыны мы не ведаем. Колькі гадоў працуем на прадпрыемстве, але такое ўказанне атрымалі ўпершыню» — распавядаюць працаўнікі прадпрыемства.

Што сталася прычынай такога пакуль невядома. Аднак працаўнікі прадпрыемства сцвярджаюць, што ў хуткім часе Слонім павінен наведаць Аляксандр Лукашэнка. І менавіта з прыездам беларускага кіраўніка яны звязваюць дзіўны загад начальства фабрыкі. Прэс-служба Лукашэнкі пакуль не паведамляе пра намер беларускага кіраўніка наведаць Слонім.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках