25 снежня 2024, Серада, 8:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удзельнікі галадоўкі салідарнасці з палітвязнямі выйдуць на марш «За незалежнасць!»

На дзявяты дзень галадоўкі ў менскім офісе Партыі БНФ знаходзяцца сем моладзевых актывістаў.

Як паведамляе «Радыё Рацыя», сярод іх актывісты «Маладога фронту» Наста Палажанка, Арцём Дубскі, Яўген Скрабец, Кацярына Салаўёва, Мікалай Дземідзенка і актывістка партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Ірына Губская.

«Пакуль што пачуваемся даволі бадзёра, спыняць галадоўку не збіраемся, таму што сапраўды хочам дамагчыся нейкіх змен у лёсе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў і асабліва Мікалая Аўтуховіча. 14 мая мы ўсе разам збіраемся прыйсці на Кастрычніцкую плошчу і прыняць удзел у маршы «За незалежнасць!» – упэўнены, што сіл на гэта хопіць», -- кажа Мікалай Дземідзенка.

11 мая ўдзельнікаў галадоўкі салідарнасці наведала грамадская актывістка Мар'яна Груздзіловіч, а таксама вядомы беларускі музыка Зміцер Вайцюшкевіч. Спявак выказаў падтрымку моладзевым актывістам і сыграў для іх некалькі сваіх твораў.

Нагадаем, што 4 мая шэраг палітычных і грамадскіх дзеячаў Беларусі абвясцілі бестэрміновую галадоўку ў падтрымку затрыманых ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якія ўтрымоўваюцца ў сталічным СІЗА № 1. Сярод удзельнікаў галадоўкі — экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, былыя палітвязні Андрэй Кім, Мікола Статкевіч, Сяргей Скрабец, Арцём Дубскі, лідэр кардынацыйнай рады прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў, актывісты «Маладога Фронту» Анастасія Палажанка, Мікалай Дземідзенка і іншыя. У падтрымку палітвязняў у Беларусі галадаюць ужо 29 чалавек

Удзельнікі галадоўкі патрабуюць зняць абвінавачванні з арыштаваных лідэраў прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзіміра Асіпенкі, неадкладна вызваліць іх, а таксама рэабілітаваць усіх палітвязняў у краіне і спыніць пераслед грамадзян па палітычных матывах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках