25 снежня 2024, Серада, 20:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

14 мая ў Менску пройдзе марш «За незалежнасць!»

У гадавіну рэферэндуму 1995 года «Малады фронт» праводзіць у Менску марш «За незалежнасць!».

Нагадаем, што на рэферэндуме 1995 года была змененая гістарычная сімволіка Беларусі (герб і сцяг) на неасавецкую, а расейскай мове, нароўне з беларускай, быў нададзены статус дзяржаўнай мовы.

Плануецца, што марш «За незалежнасць!» пачнецца 14 мая ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы і працягнецца на плошчы Незалежнасці. Актывісты «Маладога Фронту» не збіраюцца падаваць заяўку на правядзенне акцыі ў Менгарвыканкам.

«Калі ўлада жадае, каб мерапрыемства дэмакратычных сіл прайшло мірна, гэта значыць без правакацый, без бойні, гэтае мерапрыемства мірна і праходзіць. Мы плануем правесці абсалютна мірнае шэсце, тым больш што 2009 год абвешчаны Годам роднай зямлі», - заявіў лідэр «Маладога Фронту» Зміцер Дашкевіч.

«Каб захаваць уладу, самазваны прэзідэнт Беларусі падпісвае антыканстытуцыйныя вайсковыя дамовы, распрадае нацыянальную маёмасць, такія бюджэтастваральныя прадпрыемствы як «Белтрансгаз» і іншыя, залазіць у шматмільярдныя даляравыя даўгі, здаючы такім чынам эканамічную незалежнасць нашага народа, на якой у сучасным свеце трымаецца і незалежнасць палітычная.

Выступаючы супраць разбуральнай палітыкі «гаранта» у духоўна-культурнай, эканамічнай і палітычнай сферах, «Малады Фронт» аб'яўляе аб правядзенні ў 14-ю гадавіну першага антыканстытуцыйнага рэферэндуму 1995 года марша «За Незалежнасць», -- вядзецца ў заяве, апублікаванай на сайце арганізацыі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках