25 снежня 2024, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнкаўская Беларусь на апошніх месцах у сусветных рэйтынгах

5

Інстытут Legatum апублікаваў штогадовы «Індэкс росквіту» для 104 краінаў свету.

У цэлым гэты рэйтынг грунтуецца на 44 фактарах, у ліку якіх дабрабыт краіны, эканамічны рост, узровень жыцця грамадзянаў і іх асабісты дастатак. Аднак два асноўныя паказчыкі - эканамічная канкурэнтаздольнасць і якасць умоваў для пражывання.

Самой квітнеючай краінай свету прызнаная Аўстралія, якая апынулася ў першай графе на 6-м, а ў другой - на 10-м месцы. Другія і трэція пазіцыі падзялілі Аўстрыя (9-е, 8-е месцы) і Фінляндыя (12-е і 5-е).

У дзясятку лепшых увайшлі Нямеччына, Сінгапур і ЗША, якія падзялілі 4-6-я пазіцыі, Швейцарыя (7-е), Ганконг (8-е), а таксама Данія і Новая Зеландыя (9-10-е). Ізраіль заняў па сукупнасці паказчыкаў 19 месца: у першай графе (эканамічная канкурэнтаздольнасць) ён знаходзіцца на 8-м месцы, а ў другі (якасць жыцця грамадзянаў) - на 21-м.

Украіна заняла 68-е месца са 104 у спісе самых квітнеючых краінаў свету 2008 года, сведчыць штогадовы рэйтынг "Legatum Prosperity Index".

Найлепшую пазіцыю сярод краінаў СНД заняў Казахстан - 56 месца. На 57 месцы - Расея, Украіна - 68, Беларусь - 78 , Узбекістан - 80 месца, Малдова - 83.

Першае месца ў катэгорыі краінаў з найбольш канкурэнтаздольнай эканомікай заняў Сінгапур, а ў катэгорыі дзяржаваў з найлепшымі ўмовамі для жыцця - Нарвегія.

Апошнія пазіцыі рэйтынгу занялі Малі, Замбія і Емэн.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках