25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя ўбачыла ў сцягах апазіцыйных партыяў «сродкі для тэрарызму»

4

Сёння ў Берасці супрацоўнікі АМАПа не дазволілі актывістам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і Партыі камуністаў Беларускай знаходзіцца на плошчы Леніна.

Актывісты хадзілі па горадзе з партыйнымі сцягамі і спыніліся на плошчы, каб паглядзець, як каля будынка аблвыканкама чыноўнікі віталі адкрыццё дошкі пашаны са спісам лепшых прадпрыемстваў рэгіёна, перадае «Радыё Свабода». Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі выціснулі апазіцыянераў з плошчы.

«Міліцыянты і невядомыя людзі ў цывільным суправаджаюць нас літаральна на кожным кроку, -- паведаміла кіраўнік Берасцейскай гарадской арганізацыі сацыял-дэмакратычны партыі (Грамада) Ганна Канюс. – А да гэтага мы атрымалі адмову на дэманстрацыю паводле артыкула 9 закона «Аб масавых мерапрыемствах». Берасцейскі гарвыканкам матываваў адмову тым, што заяўлены намі маршрут праходзіць бліжэй чым 50 метраў ад будынка «мэрыі».

Берасцейскія сацыял-дэмакраты і камуністы накіраваліся ў гарадскі парк культуры і адпачынку «1 Траўня». На ўваходзе супрацоўнікі міліцыі запатрабавалі зняць партыйныя сцягі з тронкаў.

«Тронкі могуць быць выкарыстаныя як сродкі для тэрарызму», -- патлумачылі афіцэры Ленінскага РУУС Берасця.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках