У Менску прайшоў паказ школьнай формы: навучэнцам не спадабалася (Фота, відэа)
33- 9.04.2009, 15:06
У Менску прайшоў паказ новых мадэляў школьнай формы. Энтузіязм чыноўнікаў быў разбаўлены скепсісам навучэнцаў.
Ля ўваходу ў «Белэкспа» наведнікаў сустракала рэклама «Засервіруй мяне!», адзначае «Салідарнасць».
Акрамя паўсядзённых строяў дэманстраваліся і вячэрнія сукенкі, прызначаныя для выпускнога балю.
Прысутныя на паказе чыноўнікі ўхвалілі шэраг мадэляў.
Адзнака беллегпрамаўскай творчасці самімі школьнікамі была напісаная ў іх на тварах…