28 лiстапада 2024, Чацвер, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік Зімоўскага: «Калі не глядзіш БТ, значыць, не любіш сваю краіну»

104

Намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Мартыненка заявіў, што на БТ ніколі не было цэнзуры, а гледачы нічога не страцілі ад адключэння расейскіх каналаў.

Штуршком для двух інтэрв'ю Аляксандра Мартыненкі, што выйшлі амаль адначасова (у «Антэне» і «Комсомольской правде в Беларуси») відавочна стала сенсацыйная жаніцьба на першым намесніку кіраўніка прэзідэнцкай адміністрацыі. Аднак малады ні словам не абмовіўся аб Наталлі Пяткевіч, піша «Салідарнасць».

Больш за тое, у інтэрв'ю «Антэне» Аляксандр Мартыненка даволі агрэсіўна заявіў: «Вяселле – мая асабістая справа… А калі хтосьці асмеліцца ўлезці – убачыць мяне ў лютасці. Я устану сцяной і дам па носе!»

Затое іншую актуальную тэму – спыненне вяшчання шэрагу расейскіх каналаў у Беларусі – намстарш БТ каментаваў даволі ахвотна:

«У нас транслюецца шэсцьдзесят расейскіх каналаў! Вы бачылі ў Расеі хоць бы адзін беларускі? Нашыя браты-славяне клапоцяцца, перш за ўсё, аб сваім прадукце, ім напляваць на беларускія тэлеканалы».

Мартыненка таксама дадаў:

«Ад таго, што тры каналы памянялі на нешта іншае, шкоды гледачу сапраўды не будзе. Асабіста я не адчую, нават калі 20 каналаў адключаць. Мне будзе дастаткова пакінутых,. – Хочаце сказаць, што раз расейскія каналы адключылі, то і глядзець няма чаго? Народ любіць у нас яшчэ дадаць да гэтага: «Я не гляджу БТ». Тыпу гэта благі густ – глядзець БТ. Дык вось. Я лічу, што культурны чалавек так не скажа. Гэта тое ж самае, што сказаць: «Я ніколі не любіў сваю краіну».

Таксама намеснік Аляксандра Зімоўскага паведаміў, што на БТ няма цэнзуры.

«У нас ніколі не было цэнзуры, -- заявіў Мартыненка. – Можа, камусьці здавалася, што гэта цэнзура. На самой справе гэта больш за мяжу разумнага».

Напісаць каментар 104

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках