24 снежня 2024, aўторак, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік МУС Навумаў: «Я стаміўся. Вельмі стаміўся»

18

Былы міністр унутраных спраў Беларусі Ўладзімір Навумаў адказаў на некалькі пытанняў, звязаных з ягоным сыходам у адстаўку.

У дзень сваёй адстаўкі Ўладзімір Навумаў як старшыня федэрацыі хакея сустракаў у Менску высокіх хакейных чыноўнікаў і адкрываў юніёрскі хакейны чэмпіянат. Выглядаў выдатна. Усміхаўся, надаваў шмат увагі гасцям. І казаць аб сваёй адстаўцы адразу адмовіўся, спаслаўшыся на хакейныя клопаты.

- Я папрасіў, каб мяне адпусцілі пакуль з адной пасады. У адносінах хакея я пакуль не вырашыў. Усё будзе для мяне вырашацца пасля 15 мая (пасля чэмпіянату свету па хакеі), - адзначыў экс-міністр.

Газета «Комсомольская правда в Беларуси» спыніла Ўладзіміра Навумава на выхадзе з Палаца спорту.

- Фармулёўка са здароўем - гэта ўсёткі фармальнасць? Не так жа ўсё дрэнна? - спыталі журналісты экс-міністра.

- Ды ну. Не шукайце тут чагосьці… Не будуйце версій. Я сапраўды гэтага хацеў. І зрабіў сам. Я стаміўся. Вельмі стаміўся. Зразумейце, столькі год у такой пасадзе бясследна не праходзяць… - шырока ўсміхаючыся, адказаў Навумаў.

- Няўжо на пенсію сыйдзеце?....

- Не думаю.

- Так чым жа будзеце займацца?

- Паўгадыа - сабой! Бліжэйшыя паўгады сапраўды. А далей паглядзім! - і бадзёра закрочыў да машыны.

Аб страшнай стомленасці экс-міністра на наступны дзень сказаў і Аляксандр Лукашэнка.

- Я разумею, што чалавек стаміўся, але гэта не значыць, што ён дрэнна працаваў. Чалавек знясілены, ён сапраўды стаміўся. Навошта дабіваць чалавека на гэтай працы. (…) Папрасіў або адпачыць, або перавесці на іншую працу, - перадае словы Лукашэнкі агенцтва «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках