25 снежня 2024, Серада, 21:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер-міністр зямлі Брандэнбург лічыць абсурдным будаўніцтва АЭС у Беларусі

15

Прэм'ер-міністр зямлі Брандэнбург ФРГ Маціас Плацэк выступіў супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

Аб гэтым ён заявіў падчас 4-га Дыспуту памяці Йоханэса Раў «Рэгіянальнае супрацоўніцтва ў Еўропе», які прайшоў у Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры.

У будаўніцтве такой станцыі няма неабходнасці, лічыць дыпламат, бо існуюць іншыя добрыя і танныя крыніцы энергіі. Акрамя таго, будаўніцтва такой станцыі небяспечнае, паколькі адсутнічаюць добрыя сховішчы для радыёактыўных адходаў. «Больш за тое, у наш неспакойны час АЭС лічацца падвышанымі крыніцамі небяспекі для краін з-за пагрозы тэрарызму»,- сказаў Маціас Плацэк.

«Трэба развіваць аднаўляльныя крыніцы энергіі, гэты новы напрамак, тут цвёрды бізнэс, але бяспечны і надзейны. Дадзены від на нашай Зямлі складае 1/3 усёй энергіі, якая выпрацоўваецца, але хацелася б давесці да 90%. Асабліва перспектыўная энергія ветра, у ейным выкарыстанні мы дамагліся значных поспехаў і хочам перанесці свой досвед у Беларусь, каб паказаць ягоныя перавагі», - падкрэсліў нямецкі дыпламат.

Нагадаем, пляцоўка для будаўніцтва беларускай АЭС знаходзіцца ў паўночнай частцы Астравецкага раёна Беларусі. Паўночны захад Беларусі — бок найпрыгожых азёр, размешчаных сярод маляўнічых пагоркаў. Месца, багатае запаведнікамі і заказнікамі. Недалёка размешчаны нацыянальны парк Нарачанскі — самае папулярнае месца адпачынку ў Беларусі.

Намер улад будаваць АЭС выклікаў пратэсты з боку навукоўцаў і насельніцтва. Беларусь з'яўляецца краінай, якая найбольш пацярпелай ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Навукоўцы выступаюць за недапушчэнне размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і ейных элементаў, будаўніцтва АЭС і захоўванне ядзерных адходаў.

Надзвычайны і Паўнаважны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас таксама заяўляў, што Літву хвалюе наяўнасць закрытай афіцыйнай інфармацыі і актыўны ўдзел Расеі ў праекце будаўніцтва беларускай АЭС.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках