24 лiстапада 2024, Нядзеля, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чарговы напад на менскі банк

15

6 красавіка жыхар Менска спрабаваў абрабаваць пункт абмену валют у Доме быта на Маскоўскай.

Як паведамляе БелТА, днём 6 красавіка паступіла паведамленне аб экстраным спрацоўванні сігналізацыі ў Доме быта па вуліцы Маскоўскай.

Невядомы спрабаваў пракрасціся ў пункт абмену валют філіяла аднаго з банкаў Менска. Але абрабаваць абменнік у яго так і не атрымалася.

Дарэчы, гэта другая за тыдзень спроба рабавання банка ў Менску. 30 сакавіка ў абменным пункце былі выкрадзеныя 1915 даляраў, 850 еўра, 2200 расейскіх рублёў і 2,3 млн. беларускіх рублёў. Злачынец схаваўся.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках