24 снежня 2024, aўторак, 20:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы выступаюць супраць паездкі экс-кіраўнікі МУС Навумава ў Швейцарыю

10

Вядомыя праваабаронцы са Швецыі і Беларусі звярнуліся да кіраўніцтва швецкай федэрацыі хакея з заклікам не дапусціць прыезду экс-міністра ўнутраных спраў Уладзіміра Навумава ў Швейцарыю.

Як паведамляе «Радыё Свабода», з такім зваротам выступілі прэзідэнт ініцыятывы «O"stgruppen fo"r demokrati och ma"nskliga ra"ttigheter» Марцін Угла і кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі.

«Мы звяртаемся да швецкай федэрацыі, каб тая паўплывала на швейцарскіх калегаў – не запрашаць кіраўніка беларускай федэрацыі хакея Ўладзіміра Наумова на чэмпіянат свету. Мы таксама настойліва просім швейцарскі ўрад не дазволіць Навумаву ўезд у Швейцарыю», -- пішуць у сваім лісце праваабаронцы. Зварот ужо апублікаваны ў шэрагу швецкіх выданняў.

Як вядома, Беларусь – адна з краін-кандыдатаў на правядзенне сусветнага першынства па хакеі ў 2014 годзе. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынятае на кангрэсе ІІХФ 7-9 мая, падчас чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць зараз у Швейцарыі. 7 мая прэтэндэнты правядуць свае фінальныя прэзентацыі, а 8 мая адбудзецца галасаванне.

Гэтыя мерапрыемствы ў Берне плануе наведаць і Ўладзімір Навумаў як кіраўнік федэрацыі хакея Беларусі.

Як адзначаюць Марцін Угла і Алесь Бяляцкі, кіраўнік хакейнай федэрацыі, экс-міністр унутраных спраў Навумаў падазраецца ў дачыненні да сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека. Ён уваходзіць у спіс тых беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у Еўразвяз і ЗША.

Праваабаронцы нагадваюць аб сувязі экс-міністра са знікненнямі чатырох беларускіх апазіцыянераў, сярод якіх быў і генерал міліцыі, экс-кіраўнік МУС Юрый Захаранка. Ён знік 7 мая 1999 года.

Зараз, адзначаюць швецкі і беларускі праваабаронцы, Навумаў спадзяецца наведаць Швейцарыю. Хоць Швейцарыя і не з'яўляецца сябрам ЕЗ, але яна падтрымала санкцыі Еўразвяза ў адносінах некаторых беларускіх палітыкаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках