27 снежня 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З вокнаў Менскага гарадскога суда бачны бел-чырвона-белы сцяг (Фота)

11

Патрыёты зноў вывесілі нацыянальны сцяг у самім цэнтры беларускай сталіцы.

Учора менчукі маглі ўбачыць нацыянальны сцяг на даху будынка па адрасе Бельскага, 12. Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» размясцілі сцяг прама насупраць Менскага гарадскога суда.

Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца ў цэнтры Менска больш за два тыдні. 14 красавіка актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» пачалі 30-дзённую акцыю па вывешванні нацыянальных сцягоў у цэнтры Менска. Акцыя прысвечаная ўгодкам рэферэндуму па змене нацыянальнай сімволікі, які адбыўся ў 1995 годзе. Бел-чырвона-белыя сцягі з'яўляюцца над Менскам у самых ажыўленых месцах горада.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках