Вынікі «вайны» з імпартам: за тэхніку трэба плаціць на 40% больш (Параўнальная табліца)
17- 30.04.2009, 8:49
Пры гэтым асартымент тавараў паменшыўся: іх проста не будзе сэнсу ўвозіць з-за высокага кошту.
Як ужо паведамлялася, 21 красавіка быў падпісаны ўказ Аляксандра Лукашэнкі з доўгім пералікам таго, на што ўзнімуцца мытныя пошліны. У спіс патрапілі самыя розныя тавары: бытавая тэхніка, ровары, мэбля, сумкі, партфелі, адзенне, гадзіннікі і нават марозіва. Праўда, у дакуменце зробленая агаворка, што пошліны часовыя - на 9 месяцаў, паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».
Павялічыліся пошліны для кожнага тавара па-рознаму: напрыклад, за віно пастаўшчыкам прыйдзецца адлічваць на 10% больш, чым раней, а за тэлевізары - на 30.
У чым карысць:
- у беларускіх фабрыкаў і заводаў з'явіцца магчымасць разгрузіць свае склады, таму што іх прадукцыя будзе танней за замежную;
- скароціцца імпарт, і з дзяржавы будзе сыходзіць менш валюты;
У чым страты:
- імпартныя тавары значна падаражэюць. Эксперты кажуць, што кошты могуць вырасці на 10 - 40% (у залежнасці ад тавара);
- падаражэць могуць і некаторыя айчынныя тавары, бо ў чорным спісе апынуліся не толькі гатовыя тавары, але іх часткі (напрыклад, фанера, часткі мэблі з драўніны і г.д.);
- асартымент тавараў зменшыцца: некаторыя з іх проста не будзе сэнсу ўвозіць з-за высокага кошту.
Вялікая дэпрэсія пачалася з-за высокіх пошлінаў?
Эканамісты дагэтуль не прыйшлі да адзінага меркавання аб тым, з-за чаго здарыўся знакаміты эканамічны крызіс мінулага стагоддзя. Але адной з асноўных прычынаў называюць якраз амерыканскі закон аб мытных пошлінах на імпартныя тавары. І без таго небагатае насельніцтва вымушанае было скараціць набыццё, а еўрапейскія краіны ўвялі такія ж санкцыі супраць амерыканскіх тавараў.