25 снежня 2024, Серада, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Ферхаген: «Мы не павінны рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра»

6

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў разлічвае, што беларускі дыктатар усёткі не прыедзе на саміт ЕЗ у Празе 7 траўня.

І тым самым, на думку Максіма Ферхагена, праца саміту праграмы «Усходняе партнёрства» не будзе паралізаваная, перадае «Радыё Свабода».

Кіраўнік МЗС Нідэрландаў спадзяецца, што той сігнал, які паслалі ў Менск еўрапейскія дыпламаты, усёткі дайшоў да беларускага кіраўніка. Паводле яго словаў, тое запрашэнне, якое атрымалі ў Менску, адрасавана Беларусі, а не Лукашэнку.

«Нідэрланды не вітаюць прыезд Лукашэнкі ў Прагу», -- адзначыў Ферхаген.

«Мы не павінны даваць нейкія палітычныя платформы і рабіць выгляд, што ў Беларусі ўсё добра ў накірунку правоў чалавека і дэмакратыі», -- падкрэсліў галандскі міністр.

Нагадаем, што днямі Вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўер Салана заявіў, што разлічвае, што прэзідэнты Беларусі і Малдовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Варонін не прымуць удзел ва ўстаноўчым саміце палітыкі «Усходняе партнёрства» 7 траўня ў Празе. Такое меркаванне ён выказаў журналістам 27 красавіка ў Люксембурзе пасля заканчэння сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў ЕЗ, паведамляе агенцтва БелаПАН са спасылкай на «Франс Прэс».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках