26 снежня 2024, Чацвер, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Сусветны фінансавы крызіс далёкі ад завяршэння

5

Сусветны фінансавы крызіс яшчэ далёкі ад завяршэння, аднаўленне пачнецца з ЗША, заяўляе дырэктар-распарадчык Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан.

Нягледзячы на супярэчлівыя сігналы, «крызіс усё яшчэ далёкі ад завяршэння», заявіў Дамінік Строс-Кан на прэс-канферэнцыі ў Вашынгтоне напярэдадні вясновага паседжання рады дырэктараў МВФ, паведамляе брытанская тэлекампанія Sky News.

«Мы па-ранейшаму лічым, што аднаўленне пачнецца ў першай палове 2010 года», - адзначыў кіраўнік МВФ, спаслаўшыся на звесткі перагледжанага прагнозу арганізацыі адносна росту сусветнай эканомікі.

Паводле апошняга прагнозу МВФ, сусветны ВУП у 2009 годзе знізіцца на 1,3% і вырасце на 1,9% у 2010 годзе, нягледзячы на стагнацыю ва ўсіх буйных развітых краінах свету.

Па словах Д.Строс-Кана, «пачатак аднаўлення павінны зыходзіць з ЗША». «Яно прыйдзе з ЗША», - падкрэсліў ён падчас прэс-канферэнцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках