25 снежня 2024, Серада, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэшскія сенатары: «Мы не павінны дазволіць Лукашэнку выйсці з самалёта»

51
Чэшскія сенатары: «Мы не павінны дазволіць Лукашэнку выйсці з самалёта»

Кіраўнік камісіі чэшскага Сената па падтрымцы дэмакратыі ў свеце Уласціміл Сегнал выступіў супраць прыезду беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі ў Прагу.

Пазіцыю Сегнала падтрымалі і іншыя чальцы камісіі. Яны выказалі сваю рэзкую нязгоду ў сувязі з запрашэннем Аляксандра Лукашэнкі на саміт ЕЗ міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам, паведамляе «Радыё Свабода».

Па словах Сегнала, чэхі вітаюць праграму «Усходняе партнёрства» і іншыя высілкі ЕЗ па стрымліванні расейскага ўплыву на суседнія з ёй постсавецкія краіны, уключаючы Беларусь.

Аднак, адзначыў палітык, яго камісія валодае шматлікімі фактамі пераследу апанентаў Лукашэнкі.

«Яшчэ не надыйшоў час, каб Лукашэнка мог гуляць па вуліцах Прагі», - лічыць сенатар.

«Мы проста не павінны дазволіць яму пакінуць самалёт», - адзначыў палітык.

Нагадаем, што 16-17 красавіка ў Менску знаходзіўся з візітам кіраўнік МЗС Чэхіі Карэл Шварцэнберг. Чэшскі міністр уручыў Аляксандру Лукашэнку запрашэнне на саміт праграмы «Усходняе партнёрства» у Празе.

Учора міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў, які знаходзіцца з візітам у Латвіі, заявіў, што беларускі дыктатар асабіста прыедзе на саміт Еўразвяза.

Прэзідэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс заявіў, што не мае намеру падаваць руку Аляксандру Лукашэнку і не запросіць яго на свой прыём у прэзідэнцкім палацы ў Пражскім Градзе.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках