25 снежня 2024, Серада, 21:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазьняк: «Нельга ў гэтай сітуацыі пляваць на народ, бо рэжым гэты народ знішчае»

11

Лідэр Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк ня ведае, ці паедзе на сустрэчу з кіраўніком МЗС Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам, але ўпэунены, што запрашаць Лукашэнку на саміт ЭЗ было недарэчна.

Напярэдадні саміту «Ўсходняга партнёрства», які пройдзе ў Празе 7 мая, міністр замежных спраў Чэхіі Карэл Шварцэнберг запланаваў сустрэчу з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазіцыі – Аляксандрам Мілінкевічам, Аляксандрам Казуліным, Станіславам Шушкевічам, а таксама лідэрам КХП-БНФ Зянонам Пазьняком і старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай. Сустрэча павінна адбыцца 6 мая.

Пра свае планы і стаўленне да самой гэтай сустрэчы, Euramost.org распавёў Зянон Пазняк.

Ці ведаеце ўжо з якой прамовай вы паедзеце ў Прагу, якія словы хацелі б сказаць міністру замежных спраў Чэхіі і лідэрам сённяшняй беларускай апазіцыі, якія будуць там прысутнічаць?

– Я яшчэ не вырашыў, ці паеду я туды ўвогуле. Таму нічога на гэты конт не магу сказаць.

У такім выпадку скажыце, калі ласка, ці павінна быць Беларусь ва «Ўсходнім партнёрстве»?

– Безумоўна павінна!

Як вы ўспрынялі навіну пра тое, што Лукашэнку запрасілі на гэты саміт?

– Я пра гэта неаднаразова казаў і зараз мае словы толькі падцвердзіліся – Еўразвяз сыходзіць толькі са сваіх прагматычных інтарэсаў. І дзеля гэтых інтарэсаў там гатовы забыцца на каштоўнясці і нават на прынцыпы дэмакратыі. Таму, што пра гэта гаворацца, справы паказваюць, што карысць з гэтага і маральную, і палітычную бярэ толькі рэжым. І таму выглядае гэта вельмі брыдка. Бо нельга ў гэтай сітуацыі пляваць на народ. Рэжым гэты народ знішчае, ён яго не паважае, трэціруе яго мову, культуру, закрывае школы. Б’юць людзей палкамі, КДБ урываецца ў дамы, людзей арыштоўваюць за нішто, за беларускую мову… Гэта страшны здзек цемры з народа. І не ўлічваць такія фактары, запрашаць гэтага цемрашала, як быццам нічога няма – гэта паказвае на прымітывізм у палітыцы. Бо яны, відаць, не клапоцяцца, як да іх будуць ставіцца самі беларусы. Відаць – так, як і да Лукашэнкі. Таму, канешне, з пункту гледжання нармальнай палітыкі, якая павінна быць, гэта памылка з боку Еўразвяза. Гэта вельмі простае і прымітыўнае рашэнне. Можна было гэта рашэнне прыняць, але зрабіць больш акуратна і прыстойна.

Вяртаючыся да запрашэння вас у Прагу 6 мая: вы не вырашылі яшчэ ці паедзеце на гэтую сустрэчу. А ў чым можа быць прычына вашай адмовы?

– Прычыны пакуль унутраныя, палітычныя – я проста павінен больш дакладна ведаць: які гэта будзе фармат, якія пытанні, з кім, як і што. Бо, па-першае, гэта далёка – я павінен буду ехаць з Нью-Йорка. А па-другое, такія паездкі ўпустую не робяцца і я павінен усё ўзважыць, абмеркаваць інфармацыю. Пакуль мне яшчэ недастаткова інфармацыі.

--Якія будуць вашыя дзеянні, вашы паводзіны, калі на нейкай з сустрэчаў у Празе, калі вы ўсё ж туды паедзеце, вы сустрэнецеся з Лукашэнкам?

--Гэта ўмоўны лад і такія рэчы ў палітыцы бессэнсоўна абмяркоўваць. Каб ды кабы – гэта не мае абсалютна ніякага значэння, таму я не хачу пра гэта і гаварыць.

--І ўсё ж – ці падалі б вы яму руку?

--Я не хачу пра гэта гаварыць, бо гэта пытанні верагоднасцяў. Такія пытанні задаюць толькі з гумарам. Таму я на яго не буду адказваць.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках