26 снежня 2024, Чацвер, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на нафту абрынуліся на 8 %

2

Кошты на нафту па выніках таргоў на сусветных таварна-сыравінных пляцоўках 20 красавіка ўпалі больш як на восем адсоткаў.

Аб зменах у кошце нафты паведамляе Reuters. Барэль нафты маркі WTI з пастаўкай у траўні на таргах ў Нью-Ёрку патаннеў на 8,8 адсотка і зафіксаваўся на адзнацы ў 45,88 даляра. Травеньскія кантракты на паўночнамарскую нафту Brent на сесіі ў Лондане ўпалі па кошце на 6,5 адсотка і сталі каштаваць 49,86 даляра.

Аналітыкі звязваюць падзенне кошту на нафту з неспрыяльнай эканамічнай сітуацыяй, якая прывяла да падзення попыту на сыравіну.

Тым часам таргі на амерыканскіх фондавых біржах таксама закрыліся падзеннем асноўных катыровак. Індэкс Dow Jones упаў на 3,56 адсотка да 7841,89 пункта, высокатэхналагічны Nasdaq абрынуўся на 3,88 адсотка да 1608,21 пункта, а шырокі S&P 500 - на 4,28 адсотка да 832,41 пункта.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках